14 жнiўня 2025, Чацвер, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падарвала газаправод у Заходняй Сібіры

25
Украіна падарвала газаправод у Заходняй Сібіры
ілюстрацыйнае фота

Аднаўленне зойме больш за месяц.

Увечары 10 ліпеня ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе Цюменскай вобласці краіны-агрэсаркі РФ адбыўся выбух на газаправодзе, да гэтага датычная Украіна. Пра гэта паведаміла крыніца ў Галоўнай управе выведкі Міністэрства абароны Украіны.

Са слоў прадстаўніка выведкі, магутнасць аб'екта складае 2,6 млрд м³ на год. Праз гэты трубаправод прыродны газ дастаўляўся на ўсе вайсковыя аб'екты ў Арэнбуржскай, Чэлябінскай і Свярдлоўскай абласцях Расеі.

Крыніцы «Суспільного» ў выведцы распавялі, што ў выніку выбухаў пашкоджаныя дзве трубы.

Рамонтныя работы могуць працягвацца прыкладна месяц, і за гэты час аб'ём пастаўкі газу знізіцца да 25 млн. м³. Ненаўпроставую шкоду суразмоўца ацаніў на дзясяткі мільярдаў даляраў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках