У краму ў Чэрвені запаўзла змяя
7- 12.07.2025, 10:00
- 4,386

Прадавец аператыўна звярнуўся ў МНС.
Удзень 11 ліпеня ў адной з крам Чэрвеня – гандлёвым пункце «Расток» - заўважылі змяю. Прадавец аператыўна звярнуўся па дапамогу ў МНС.
Ратавальнікі ўстанавілі, што змяя паводзіла сябе спакойна і не праяўляла агрэсіі. Для яе адлову не спатрэбілася ніякага спецыяльнага рыштунку.
Як высветлілася пазней, паўзун выявіўся звычайным вужом, які не ўяўляе небяспекі для людзей.