7 жнiўня 2025, Чацвер, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі тэрмінова шпіталізавалі тэлевядоўцу-пуціністку

19
У Расеі тэрмінова шпіталізавалі тэлевядоўцу-пуціністку

З'явілася інфармацыя аб пагаршэнні яе здароўя.

Расейскія СМІ паведамілі аб тым, што папулярная расейская вядоўца-пуціністка Ангеліна Воўк, якая праславілася дзякуючы праграме «Песня Года», тэрмінова шпіталізавана, піша «Главред».

Паведамляецца, што пуціністцы стала дрэнна, ёй выклікалі хуткую і разглядалася пытанне аб шпіталізацыі.

Нягледзячы на тое, што дырэктар Воўк зняпраўдзіла шпіталізацыю пуціністкі. Чуткі аб пагаршэнні яе здароўя з'яўляюцца рэгулярна.

Ангеліна Воўк пачынала сваю кар'еру як дыктарка навін, а затым стала весці музычныя і забаўляльныя праграмы. Яна была вядоўцай «Песні года» ў пары з Яўгенам Меньшовым, а таксама дзіцячай перадачы «Дабранач малыя».

У 2017 годзе Воўк наведала анэксаваны Расеяй украінскі Крым. Там жа яна ўзяла ўдзел у прапагандысцкім мерапрыемстве, за што патрапіла ў базу «Міратворац».

А ў лістападзе 2022 года Воўк збіралася на Данбас з Хрушам і Сцяпашкам, каб «спыніць украінскае войска». «Думаю, трэба неяк спыніць той бок. Каб яны па-іншаму зірнулі на гэтыя падзеі. І я сказала сваёй прыяцельцы, што я вазьму Хрушу і Сцяпашку і паеду туды, на фронт, і звярнуся да ўкраінцаў. У мяне таксама ёсць украінская кроў. Я ім таксама чытала казкі. І думаю: раптам мяне пачуюць», - заявіла расейка прапагандысту Карчэўнікаву.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках