13 жнiўня 2025, Серада, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: У NATO распрацавалі механізм паскарэння паставак амерыканскай зброі Украіне

NYT: У NATO распрацавалі механізм паскарэння паставак амерыканскай зброі Украіне

Адзін з варыянтаў - стварэнне ў Еўропе спецыяльных рахункаў.

Краіны NATO распрацавалі новы спосаб перадачы Украіне крытычна важнага амерыканскага ўзбраення для яе барацьбы супраць Расеі.

Аб гэтым піша выданне The New York Times.

Адзін з варыянтаў - стварэнне ў Еўропе спецыяльных рахункаў пад кіраваннем генерала Алексуса Грынкевіча, галоўнакамандуючага АВС NATO ў Еўропе.

Праз іх можна будзе аплачваць зброю і боепрыпасы, якія затым накіруюць ва Украіну праз трэція краіны.

«Галоўная мэта - не чакаць, пакуль зброю вырабяць, а выкарыстоўваць ужо гатовыя запасы: з арсеналаў ЗША, іншых краін або з рынку, як гэта робіць Чэхія, якая скупляе 155-мм артылерыйскія набоі па ўсім свеце», - гаворыцца ў артыкуле.

Важна, што хаўруснікі таксама могуць аддаваць Украіне сваё ўзбраенне, атрымліваючы прыярытэт на закуп. Так Нямеччына закупіла ў ЗША восем батарэй ЗРК Patriot замест трох, адпраўленых УСУ.

Выданне адзначае, што ЗША асцерагаюцца, што зняцце Patriot з іншых кірункаў аслабіць абарону хаўруснікаў у Азіі і на Блізкім Усходзе.

Адначасова ў Еўропе ўзмацняюцца трывогі ў дачыненні да Расеі. Кіраўнік французскага войска генерал Цьеры Бюркар заявіў, што Пуцін уважае Францыю сваім галоўным супраціўнікам у Еўропе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках