Лаўроў прыбыў у Паўночную Карэю
12- 12.07.2025, 11:05
- 3,870

Падчас перамоў будуць абмяркоўваць поўнамаштабную вайну Расеі супраць Украіны.
Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў прыбыў з афіцыйным візітам у Паўночную Карэю.
Пра гэта паведамляюць Reuters са спасылкай на паўночнакарэйскае дзяржаўнае агенцтва KCNA і расейскае «ТАСС».
Падчас перамоў з міністрам замежных спраў КНДР Чхве Сон Хуэй бакі, прынамсі, будуць абмяркоўваць поўнамаштабную вайну Расеі супраць Украіны.
Адзначаецца, што перад перамовамі з кіраўніком МЗС КНДР Лаўрова прывітаў натоўп з кветкамі і ганаровая варта. Сустрэча праходзіць у карэйскім Вансане, дзе адкрылася турыстычная зона.
«Удзел вайскоўцаў КНДР у вызваленні Курскай вобласці – наўпроставае пацвярджэнне таго, што стасункі дзвюх краін характарызуюцца як непераможнае брацтва», – заявіў Лаўроў.
У сваю чаргу кіраўніца МЗС Паўночнай Карэі Чхве Сон Хуэй запэўніла, што КНДР «безумоўна будзе падтрымліваць палітыку РФ у абароне яе тэрытарыяльнай цэласнасці».