У Бабруйскім раёне знайшлі двухсотгадовыя дубы
9- 12.07.2025, 11:15
- 4,484

Гэта першыя такія дрэвы ў рэгіёне.
У Бабруйскім раёне пры распрацоўцы экалагічнай сцежкі работнікі Глушанскага доследна-вытворчага лясніцтва выявілі два дубы, якім амаль 200 гадоў, паведамляе «Еўрарадыё».
Супрацоўнікі лабараторыі аптымізацыі і маніторынгу экасістэм Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі падчас дэндрахраналагічнага аналізу ўстанавілі, што ўзрост дрэў склаў 195 гадоў.

Дубы былі ўнесеныя ў базу звестак «Рэдкія і ўнікальныя аб'екты расліннага свету на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Яны сталі першымі дрэвамі ў Бабруйскім раёне, унесенымі ў гэтую базу.
Каардынаты дрэў: