Атака РФ на Львоў: пашкоджаныя 46 дамоў і корпусы Львоўскай палітэхнікі
3- 12.07.2025, 11:18
- 4,838

Мэр горада расказаў аб наступствах самага масаванага ўдару.
У Львове пасля начнога расійскага нападу правялі пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях.
Пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале мэр Львова Андрэй Садовы.
Як адзначаецца, у выніку варожага ўдару шпіталізаваны адзін чалавек, яго стан стабільны.
«Больш за ўсё пашкоджанняў - у Чыгуначным і Галіцкім раёнах. Пашкоджаныя 46 дамоў, выбітыя больш за 500 вокнаў. 15 кватэр непрыдатныя для пражывання - 28 жыхарам прапанавана часовае бясплатнае пражыванне ў гатэлі. Таксама пашкоджаныя 20 аўтамабіляў. Таксама пашкоджаныя 3 корпусы Львоўскай палітэхнікі, гарадскіх судоў і больш за 20 памяшканняў малога і сярэдняга бізнэсу», - гаворыцца ў паведамленні.