11 жнiўня 2025, панядзелак, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: У Расеі масава закрываюцца шахты

2
Bloomberg: У Расеі масава закрываюцца шахты

Кітай імкліва развярнуўся спінай да «сябра» Пуціна.

Расейскі вугальны сектар перажывае сур'ёзны крызіс, выкліканы высокімі адсоткамі па крэдытах, санкцыйнымі абмежаваннямі і зніжэннем попыту з боку Кітая. Так, Bloomberg са спасылкай на звесткі Федэральнай службы статыстыкі РФ паведамляе, што да гэтага дадалося яшчэ і падзенне сусветных коштаў вугалю, што выявіла структурныя праблемы ў расейскай эканоміцы.

Паводле інфармацыі выдання, у 2024 годзе толькі палова прадпрыемстваў вугальнай галіны засталася прыбытковай, і сітуацыя імкліва пагаршаецца. Напрыклад, кампанія ПАТ «Мечэл» нядаўна заявіла аб магчымым скарачэнні продажаў на 25% праз стратнасць здабычы. У некаторых раёнах Сібіры дзейнасць шахт ужо прыпыненая.

Здабыўныя прадпрыемствы сутыкаюцца з недахопам абсталявання, бо праз санкцыі аднавіць тэхнічныя магутнасці стала практычна немагчыма. Кампаніі вымушаныя «канібалізаваць» - разбіраць тэхніку з іншых аб'ектаў, каб хоць неяк падтрымаць працу дзейных.

Акрамя таго, кошт прыцягнення пазыковых сродкаў перавышае 20 адсоткаў, што робіць бізнэс амаль нерэнтабельным. А на фоне слабога попыту з Кітая кошты вугалю апусціліся да мінімальных значэнняў за апошнія гады.

«Вугальная прамысловасць сутыкаецца з тым, што можна назваць ідэальным штормам: усе праблемы сышліся разам», – сказала спецыялістка па рэгіёнах Расеі ў МДУ Наталля Зубарэвіч.

Хоць на долю вугальнай галіны прыпадае менш за 0,5% ВУП РФ, яна забяспечвае больш за 15% вытворчасці электраэнэргіі і выконвае крытычную сацыяльную функцыю.

Напрыклад, Кемераўская вобласць, найбуйнейшы цэнтр вугальнай вытворчасці, ужо ў першым квартале 2025 года зафіксавала 20% дэфіцыт бюджэту праз памяншэнне падатковых паступленняў. Улады былі вымушаныя ўрэзаць сацпраграмы, у тым ліку надбаўкі медыкам.

Калі цяперашнія тэндэнцыі захаваюцца, галіна можа скончыць год з падвойнымі стратамі - больш за 4,5 млрд даляраў. Агульная запазычанасць кампаній можа перавысіць 1,4 трлн рублёў, што стварае рызыку маштабнай фінансавай нестабільнасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках