«Расейскае войска будзе ўцякаць»
6- 12.07.2025, 12:11
- 9,160

Палкоўнік УСУ назваў галоўную ўмову заканчэння вайны.
Ёсць дакладная паслядоўнасць падзей, якія павінны адбывацца, каб прывесці да заканчэння вайны. Вайна не зможа скончыцца, пакуль не распадзецца краіна-агрэсарка Расея.
Такое меркаванне выказаў ваенны эксперт, палкоўнік запасу УСУ, ваенны лётчык-інструктар Раман Світан падчас чата на «Главреде». Ён адзначыў, што Пуцін і яго рэжым дакладна будуць спрабаваць утрымаць Расею. І механізмы ў іх для гэтага ёсць.
«А пакуль Расея не распадзецца, вайна ва Украіне не скончыцца цалкам, з выхадам на дзяржаўныя межы. Ды і пакуль мы не выйдзем на дзяржаўныя межы, мы самі гэтую вайну не спынім. Таму паслядоўнасць такая. Спачатку - развал Расеі або, прынамсі, пачатак яе распаду, які можна запусціць, наносячы ўдары па нафтавай галіне. Затым - змена кіраўніцтва ў Расеі. Ці ж - развал Расеі са знікненнем яе кіраўніцтва, як знік Гарбачоў пасля развалу Савецкага Саюза. А толькі потым расейскае войска будзе ўцякаць», - адзначыў ён.
Таксама, са слоў Світана, ёсць яшчэ і іншая праблема на акупаваных тэрыторыях - акрамя прысутнасці там Расеі, у Крыме і на Данбасе вырасла цэлае пакаленне калабарантаў. Ён адзначыў, што калабарантам дзявацца няма куды, і яны будуць змагацца нават пасля развалу Расеі.
«Таму я і кажу пра неабходнасць спачатку адсекчы Данбас ад Расеі і яе рэшткаў па Доне, а толькі потым зачышчаць яго ад калабарантаў і расейскай вайсковай прысутнасці там. Таму магчымая толькі такая паслядоўнасць: развал Расеі, зрынанне Пуціна і толькі потым спыненне вайны і зачыстка вызваленых тэрыторый», - сказаў ён.