27 лiпеня 2025, Нядзеля, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зорка «Астэрыкс і Абелікс» загінуў праз няшчасны выпадак

2
Зорка «Астэрыкс і Абелікс» загінуў праз няшчасны выпадак
Бан Гей Мін

Актору было 43 гады.

Французскі стэндап-комік і актор Бан Гей Мін, вядомы па фільмах «Астэрыкс і Абелікс» і «Шэф», загінуў у Парыжы. Мужчыну было 43 гады.

Як піша выданне Le Parisien, ён пайшоў з жыцця ў выніку няшчаснага выпадку.

Бан Гей Мін даставаў свой мабільны тэлефон, які ўпаў у вадасцёкавую трубу. Аднак у той жа час ён паслізнуўся на балконе і выпаў з вышыні восьмага паверха.

«З бясконцым смуткам мы вымушаныя абвясціць аб трагічнай смерці нашага сябра, нашага выдатнага артыста Бан Гей Міна. Згодна з наяўнымі ў нас довадамі, спрабуючы дастаць тэлефон, Бан паслізнуўся і ўпаў з вышыні», - пацвердзіў трагедыю прадусар Філіп Дэльмас.

Дарэчы, пракуратура Парыжа ўжо афіцыйна пачала расследаванне гэтай справы.

Што вядома пра Бан Гей Міна

Пачынаў як стэндап-комік і выступаў на фестывалях Montreux Laughter 2016-2017. Аднак пазней паспрабаваў свае сілы ў кіно. Самая вядомая стужка з удзелам Бан Гей Міна - «Астэрыкс і Абелікс», якая прынесла яму папулярнасць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках