Беларускі знішчальнік спрабаваў збіць расейскі «Шахед»
10- 12.07.2025, 14:53
- 14,736

Інцыдэнт здарыўся сёння ўначы ў Рэчыцкім раёне.
Маніторынгавыя каналы адзначаюць аднаўленне залётаў расейскіх вайсковых беспілотнікаў у паветраную прастору Беларусі.
Паводле звестак гомельскага выдання «Флагшток», у ноч на 12 ліпеня ў рэчыцкім раёне беларускі знішчальнік нібыта спрабаваў збіць чарговага «няпрошанага госця».
«Проста зараз у Рэчыцкім раёне беларускі знішчальнік спрабуе збіць БпЛА, падобны на расейскі «Шахед»
Характэрна, што ўкраінскія маніторынгавыя каналы не інфармавалі аб парушэнні паветранай прасторы Беларусі ў апошнія гадзіны.
Будзьце асцярожныя», - паведаміў «Флагшток».