Лукашэнка зноў пачаў знікаць з радараў
9- 12.07.2025, 17:18
- 6,828

Даклады праз тэлефон, гелікоптэтныя інспекцыі без фота і відэа - тэндэнцыі апошніх дзён.
12 ліпеня Лукашэнка прыняў у сябе былога прэзідэнта Малдовы Ігара Додона. Прэс-служба пакуль апублікавала толькі адно фота кіраўніка Беларусі з гэтай сустрэчы. І некалькі - Дадона. "Жывы!" - вітаў ён госця ў сябе ў палацы. Пры гэтым сам Лукашэнка апошнімі днямі з'яўляецца на публіцы з перапынкамі ў некалькі дзён.
Так, пасля нарады развядзення коз у Магілёўскай вобласці, якая адбылася 8 ліпеня, ён знік з радараў да вечара 10 ліпеня, з'явіўшыся на адкрыцці "Славянскага базару", адзначае «Салідарнасць».
Дарэчы, навіна аб важнасці казаводства ўвесь гэты час займала галоўную пазіцыю на сайце праўладнага агенцтва БелТА.
11 чэрвеня кіраўнік нібыта інспектаваў Шклоўскі раён на гелікаптэры. Але ні фота, ні відэа гэтай інспекцыі дагэтуль не апублікаванае.
Прыдворны тэлеграм-канал арыгінальна ахарактарызаваў працоўную пятніцу Лукашэнкі: "Цэлы шэраг тэлефонных дакладаў". Размова аб размовах з кіраўніком МНС і кіраўніка справамі адміністрацыі.
І вось сёння новы загаловак - "Нягледзячы на ўсе складанасці і цяжкасці". І хоць ён прысвечаны сустрэчы з Дадонам, агульную сітуацыю лепш і не апішаш. Падобна, 70-гадоваму дыктатару ўсё складаней штодня дэманстраваць насамрэч адсутную бадзёрасць духу.
Зрэшты, ён і сам пра гэта здагадваецца, мяркуючы па цытатах яго прэс-службы. На сустрэчы з госцем з Малдовы ён сам назваў сябе "старажытным". Той выпадак, калі за язык ніхто не цягнуў.