Пуцін здаў
5- 12.07.2025, 19:21
- 18,772

Гаспадар Крамля не адважыўся "бадацца" з ЗША.
Пуцін, як кінуліся запэўніваць усе пракрамлёўскія СМІ, ніякіх санкцый ад Трампа не баіцца і быў гатовы да перамены настрою "сябра" з самага пачатку, піша тэлеграм-канал «СерпомПо».
Брахня, вядома, Пуцін быў упэўнены, што зможа тлуміць галаву Трампу і далей, як мінімум да канца года, а там, глядзіш, ён, Пуцін, выйграе сваю "невайну" з Украінай. Менавіта таму ён фактычна здаў Іран - не хацеў "бадацца" з Трампам.
Праўда, ведаючы Трампа і яго яўную слабасць да моцных і багатых лідараў, не факт, што ён рэальна ўдарыць Пуціна нейкімі балючымі санкцыямі. Хутчэй, прыстрашыць.
Калі Пуцін не закране Трампа чымсьці за жывое (як Аліева), сур'ёзных непрыемнасцяў ён можа пакуль не баяцца.