УСУ знішчылі рэдкую машыну расейцаў
1- 12.07.2025, 19:40
- 11,724

На сённяшні дзень пацверджана знішчэнне ўсяго трох такіх БТР.
На фронце ва Украіне пачалі з'яўляцца незвычайныя мадыфікацыі расейскага бронетранспарцёра БТР-80. Нядаўна быў знішчаны ўжо трэці такі экзэмпляр, піша ў сваім тэлеграм-канале ўкраінскі вайсковы аглядальнік Аляксандр Каваленка.

Ён зазначае, што сам БТР-80, вядома, рэдкасцю не з'яўляецца. Але нядаўна расейцы пачалі ставіць на яго баявы модуль 32Г01 «Бумеранг-Буравеснік». Такая версія з'явілася ў зоне баявых дзеянняў толькі сёлета, і пакуль верыфікаваны толькі тры выпадкі іх знішчэння.
Ключавое адрозненне новай мадыфікацыі ад старых версій заключаецца ў выкарыстанні буйнакалібернага кулямёта «Уцёс» (12,7-мм), альбо КПВТ (14,5 мм) замест 30-міліметровай гарматы 2А72 у якасці асноўнай прылады. І як адзначае Каваленка, справа зусім не ў тым, што новая камплектацыя лепш падыходзіць для выкарыстання на фронце (хутчэй - наадварот), а ў банальнай няздольнасці раснйскага ВПК забяспечыць пастаўку патрэбнай колькасці 30-міліметровых гармат.
- Арзамаскі машынабудаўнічы завод кляпае [адзін] БТР у месяц. Больш, чым Тульскі машынабудаўнічы завод можа сабе дазволіць вырабіць 2А72, як бы гэта парадаксальна не гучала, - адзначае аналітык.