28 лiпеня 2025, панядзелак, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іга Свёнтэк разграміла Анісімаву 6:0, 6:0 і стала пераможцай Уімблдона

15
Іга Свёнтэк разграміла Анісімаву 6:0, 6:0 і стала пераможцай Уімблдона
Іга Свёнтак

Усяго на рахунку польскай тэнісісткі зараз 23 тытулы.

Польская тэнісістка і чацвёртая ракетка свету Іга Свёнтэк (WTA 4) здабыла трафей Уімблдонскага турніру 2025, паведамляе sport.ua.

У фінале полька ў двух сэтах знішчыла прадстаўніцу ЗША Аманду Анісімаву (WТА 12) за 59 хвілін.

Уімблдон-2025. Фінал

Аманда Анісімава (ЗША) [13] – Іга Свёнтэк (Польшча) [8] – 0:6, 0:6

Гэта была першая сустрэча спаборніц.

Іга, акрамя Аманды, на Уімблдоне-2025 таксама падолела Паліну Кудэрметаву, Кэці Макналі, Даніэль Колінз, Клару Таўсан, Людмілу Самсонаву і Белінду Бенчыч. За сем паядынкаў полька аддала ўсяго адзін сэт.

Свёнтэк упершыню ў кар'еры выйграла тытул Уімблдона. Усяго ж Іга правяла шэсць фіналаў Grand Slam і шосты раз стала чэмпіёнкай. Адзіны мэйджар, які пакуль не скарыўся Ізе - Australian Open.

Свёнтэк стала першай польскай тэнісісткай, якой удалося стаць чэмпіёнкай у адзіночным разрадзе Уімблдона.

Іга здабыла першы трафей з чэрвеня 2024 года, калі стала чэмпіёнкай Ралан Гарос. Усяго на рахунку польскай тэнісісткі зараз 23 тытулы.

З панядзелка Свёнтэк вернецца на трэці радок рэйтынгу WTA.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках