У Нямеччыне анансавалі новае пасяджэнне ў фармаце «Рамштайн»
- 12.07.2025, 21:44
- 2,500

У ім возьмуць удзел 50 краін.
Кантактная група дапамогі абароне Украіны, больш вядомая як "фармат Рамштайн", збярэцца на наступнае пасяджэнне на працягу наступных 10 дзён. Сустрэча адбудзецца ў анлайн-фармаце.
Пра гэта заявіў галоўны каардынатар нямецкай вайсковай дапамогі Украіне, генерал Крысціян Фрэйдынг, якога цытуе "Укрінфарм".
Фрэйдынг, які з'яўляецца галоўным каардынатарам нямецкай вайсковай дапамогі Украіне, 12 ліпеня быў у Кіеве і сустрэўся там з журналістамі, дзе пацвердзіў правядзенне наступнага "Рамштайна".
"У Нямеччыне, так. Гэта будзе віртуальная сустрэча, як міністры наважылі на гэты момант. І яна будзе пад кіраўніцтвам Вялікай Брытаніі і Нямеччыны, як мы гэта рабілі на апошніх сустрэчах "Рамштэйна", - пацвердзіў генерал.
З ягонх слоў, сустрэча краін, якія падтрымліваюць абарону Украіны, ужо запланавана. Яна адбудзецца "цягам наступных 10 дзён".
Адзначым, што кантактная група дапамогі абароне Украіны ("фармат Рамштайн") - група з больш як 50 краін, якія дамовіліся садзейнічаць абароне Украіны ад расейскай агрэсіі.
Першая сустрэча групы, створанай на ініцыятыву ЗША, адбылася 26 красавіка 2022 года на авіябазе "Рамштайн" у Нямеччыне - менавіта таму група атрымала назву "фармат Рамштайн".
У рамках "Рамштайна" было прынята шмат рашэнняў аб перадачы Украіне заходняга ўзбраення. Дзякуючы працы групы Узброеныя сілы Украіны атрымалі сістэмы HIMARS, усталёўкі супрацьпаветранай абароны Patriot, баявыя танкі Leopard 2 і Abrams, а таксама шмат іншага ўзбраення.