Прэзідэнт Ірана паранены ў нагу ў выніку ўдару Ізраіля
- 13.07.2025, 8:32
- 12,258

Аперацыя праводзілася на ўзор ліквідацыі завадатара «Хезбалы» Хасана Насралы.
Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян быў паранены ў нагу падчас адной з ізраільскіх атак, калі доўжылася 12-дзённая вайна.
Пра гэта паведамляе Iran International.
Паўафіцыйнае іранскае агенцтва навінаў Fars паведаміла, што Пезешкіян атрымаў раненні падчас нападу на будынак, у якім праходзіла паседжанне Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі.
Паведамляецца, што Ізраіль праводзіў аперацыю на ўзор ліквідацыі лідара «Хезбалы» Хасана Насралы.
Знішчальнікі ВПС Ізраіля былі накіраваныя на ўваходы і выхады будынка, каб заблакаваць шляхі эвакуацыі.
Паводле словаў крыніцы, пасля выбухаў адключылася электрычнасць. Нягледзячы на гэта, службовыя асобы здолелі пакінуць памяшканне праз аварыйны люк. Менавіта там Пезешкіян і атрымаў раненне.
Нагадаем, Ізраіль і Іран ваявалі 12 дзён з 13 чэрвеня.