Дроны атакавалі НПЗ у расейскім Кстове: Суседнія гарады трэсла ад выбухаў
9- 13.07.2025, 20:00
- 26,018

У Ніжагародскай вобласці падбіты важны раён.
У ноч на 13 ліпеня расейскі горад Кстова атакавалі невядомыя дроны. Пад удар патрапіў раён, дзе размешчаны нафтаперапрацоўчы завод. Пра гэта пішуць расейскія тэлеграм-каналы, паведамляе «Главред».
Вядома, што ў выніку атакі, якая, верагодна, адбывалася па мясцовым НПЗ, многія раёны засталіся без святла. Толькі пасля шостай гадзіны ў Ніжагародскай вобласці абвясцілі адбой трывогі.
Сярод іншага, у сеціве з'явілася відэа, на якім відаць чорны дым у небе над Кстоўскім заводам. Уначы там гарэў пажар, які не маглі ліквідаваць нават раніцай. Цяпер наступствы атакі і загарання на НПЗ невядомыя.
Варта дадаць, што гукі выбухаў чулі і ў суседніх гарадах на захад ад абласнога цэнтру.
«Нашы чытачы з Валадарска, Рашыціхі і Дзяржынска паведамляюць пра гукі выбухаў ад працы сістэмаў СПА», – пісалі ў адным тэлеграм-канале.
Рэжым небяспекі праз ужыванне дронаў абвяшчалі таксама ў Татарстане і Варонежскай абласцях.