На відэа паказалі тры крокі для ідэальнай паркоўкі аўтамабіля
7- 13.07.2025, 10:33
- 8,396

Здзівяцца нават дасведчаныя кіроўцы.
Цяжкасці пры паркоўцы аўтамабіля ў складаных месцах адчуваюць нават кіроўцы са шматгадовым стажам. Аўтааматары прэзентавалі тры эфектыўныя парады, як справіцца з праблемай.
Нядаўна на TikTok-старонцы Rooster Insurance з'явіўся відэаролік з тлумачэннямі, як правільна прыпаркаваць машыну за тры простыя дзеянні.
Бліскучая здача практычнага іспыту ў аўташколе не значыць атрыманне навыку акуратных манеўраў у абмежаванай прасторы для шматлікіх кіроўцаў, асабліва калі ў аўтамабілі няма парктроніка, гэта застаецца вельмі складанай задачай.
Навучальны ролік пачынаецца з таго, што чырвоная машына спрабуе прыпаркавацца побач з дзвюма сінімі. Эксперт раіць спачатку пад'ехаць прыкладна на метр да месца паркоўкі і сумясціць люстэрка з бакавой лініяй заезду.
Далей варта павярнуць руль па гадзіннікавай стрэлцы і рухацца наперад, пакуль кіроўца не ўбачыць у люстэрка бакавую лінію паркамесца.
«Потым павярніце руль супраць гадзіннікавай стрэлкі і заязджайце заднім ходам», – каментуе эксперт.
Шматлікія карыстальнікі сцвярджалі, што ім гэтыя парады не патрэбныя, бо на аўто ўсталяваныя паркавальныя датчыкі.