Запасы балістычных ракетаў у Расеі скараціліся
2- 13.07.2025, 10:36
- 5,926

ГУВ раскрыла іх рэальную колькасць.
Колькасць балістычных ракетаў «Іскандэр-М» і іх паўночнакарэйскіх аналагаў KN-23 у Расеі за паўтара месяца знізілася амаль удвая. Пра гэта піша LIGA.net.
Як адказала выданню ў адказ на запыт Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны, на пачатак ліпеня 2025 года Расея мела блізу 300 балістычных ракетаў, у тым ліку больш за 250 «Іскандэраў-М» і блізу 50 KN-23.
Выданне нагадала, што, паводле інфармацыі ваеннай выведкі, на стан сярэдзіны траўня ў акупантаў было блізу 580 гэтых балістычных ракетаў.
У ГУВ таксама расказалі, што акупанты разгарнулі паблізу ўкраінскай мяжы больш за 60 пускавых установак аператыўна-тактычных комплексаў, здольных запускаць такія ракеты.
Акрамя таго, як стала вядома з звестак выведкі, акупанты нарасцілі вытворчасць у параўнанні з 2024 годам і цяпер вырабляюць 60 ракетаў за месяц замест 40.