15 жнiўня 2025, Пятніца, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

DW: Расея рыхтуецца да «вызначальнай бітвы»

6
DW: Расея рыхтуецца да «вызначальнай бітвы»

Названая найбліжэйшая мэта Крамля ў вайне з Украінай.

Расея ў апошні час значна ўзмацніла напады дронаў на Украіну, і, на думку экспертаў, яны з'яўляюцца часткай расейскай кампаніі маштабнага наступу гэтым летам.

Як піша DW, пры гэтым дзякуючы пашырэнню вытворчасці дронаў Расея цяпер у стане сама ажыццяўляць атакі такога ўзроўню, не спадзеючыся на Іран.

«У цяперашні час яны вырабляюць тысячы дронаў за месяц», – паведаміў DW эксперт у вайсковай тэхніцы Дэвід Гэмблінг. «Гэтая колькасць можа скласці дзясяткі тысячаў, і гэтага даволі, каб затапіць большасць сістэмаў абароны, якія могуць збіваць ракеты».

Тым не менш палкоўнік Маркус Райснер з аўстрыйскіх узброеных сілаў мяркуе, што Расея не змагла б праводзіць такія атакі самастойна без дапамогі іншых краінаў. Ён дадаў, што Кітай пастаўляе дэталі для дронаў, а Паўночная Карэя – балістычныя ракеты.

«Відаць, што Расея спадзяецца на сваіх хаўруснікаў», – сказаў ён.

Чаго дамагаецца Расея

На думку Райснера, у Пуціна ёсць дзве стратэгічныя мэты ў ягоных апошніх камбінаваных атаках: знішчыць ваенна-прамысловы комплекс Украіны і паўплываць на ўкраінскую грамадскасць.

«Мэтанакіраваныя атакі на насельніцтва, якое павінна быць яшчэ больш аслабленае тэрорам, з'яўляюцца ўскоснай спробай ціснуць на ўкраінскі ўрад», – мяркуе ён.

У сваю чаргу нямецкі палітолаг Андрэас Хайнеман-Грудэр прагназуе, што Расея пачне новы наступ гэтым летам, і, на ягоную думку, павелічэнне колькасці камбінаваных нападаў з'яўляецца часткай гэтай кампаніі.

«Паводле ягоных словаў, мэта Расеі – вывесці з ладу ўкраінскую супрацьпаветраную абарону настолькі, каб страты не маглі быць кампенсаваныя пастаўкамі з заходніх краінаў. Ён дадаў, што гэтыя атакі могуць таксама сігналізаваць, што Расея рыхтуецца да «вызначальнай бітвы», і што ён не можа выключыць магчымасць таго, што да канца года Расея прымусіць Украіну падпарадкавацца патрабаванням Крамля».

Пры гэтым усе апытаныя эксперты заяўляюць DW, што для аднаўлення кантролю на полі бою неабходныя больш катэгарычныя дзеянні з боку Захаду.

Украіна цяпер дасягае добрых вынікаў у вытворчасці ўласных беспілотнікаў, але ўсё яшчэ не можа абысціся без падтрымкі, сказаў палкоўнік Райснер. «Ёй патрэбная падтрымка Захаду, асабліва ў галіне спецыяльных сістэмаў узбраення, як зенітныя ракеты Patriot», – сказаў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках