Забойства палкоўніка СБУ Вароніча: Названыя выканаўцы
18- 13.07.2025, 12:19
- 16,104

Гэта мужчына і жанчына, грамадзяне іншай краіны.
Нацпаліцыя Украіны вызначыла выканаўцаў, якія забілі палкоўніка СБУ Івана Вароніча ў Кіеве.
Пра гэта паведамляе дэпартамент камунікацый Нацпаліцыі Украіны.
Дзякуючы супольнай працы аператыўнікаў паліцыі Кіева і СБУ, следчых, аналітыкаў крымінальнага аналізу, было вызначана, хто мае дачыненне да здзяйснення злачынства – гэта мужчына і жанчына, грамадзяне іншай краіны.
Фігуранты, выконваючы заданне варожай спецслужбы, атрымалі інфармацыю пра месца знаходжання схованкі са зброяй, з дапамогай якой і здзейснілі гэтае дзёрзкае забойства. Пасля здзейсненага зламыснікі спрабавалі «залегчы на дно», аднак дзякуючы супольнай працы паліцыі і СБУ, было вызначанае іх месца знаходжання.
Падчас затрымання падазроныя чынілі ўзброены супраціў, таму былі ліквідаваныя.