У Дзяржынску заўважылі ў двары дома вярблюда, які пасвіўся
7- 13.07.2025, 21:10
- 8,490

Адкуль ён там узяўся?
«Дзяржынск настолькі суровы, што на лузе тут пасвяцца вярблюды», – паведаміў аўтар відэа ў TikTok. У сацыяльнай сетцы TikTok з'явілася відэа незвычайнай для нашых шыротаў жывёлы, якая мірна пасвіцца ў двары аднаго з дамоў у Дзяржынску (раённы цэнтр недалёка ад Менска), піша Telegraf.news.
Адкуль узяўся вярблюд у цэнтры Беларусі – вось пытанне, якое ўсхвалявала гледачоў.
– Шэйхі з Дубая прыехалі, – падзяліўся версіяй адзін з падпісчыкаў сацсеткі.
– Тыграў таксама выпусцілі на пашу? – спытаў іншы каментатар.
– Там цырк будзе, – выдаў сакрэт яшчэ адзін карыстальнік TikTok і жыхар Дзяржынска.
Зрэшты, у гледачоў узніклі значна больш прыземленыя пытанні: хто будзе за жывёлай прыбіраць і што вярблюда шкада.
«Хочацца плакаць, гледзячы на гэтых жывёлаў, хочацца плакаць, гледзячы на поні ў Дзяржынскім парку кожнае свята», – мяркуе каментатар, мабыць, перажываючы за лёс жывёлаў, якіх эксплуатуюць для забаваў людзей.