14 жнiўня 2025, Чацвер, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы масава ігнаруюць тэхагляд

30
Беларусы масава ігнаруюць тэхагляд

Не прайшлі ТА – 65%.

У Беларусі зарэгістравана больш за 4,3 млн транспартных сродкаў розных катэгорый – легкавых і грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, прычэпаў, паўпрычэпаў, матацыклаў і іншага, паведамляе прадпрыемства «Белтэхагляд» са спасылкай на звесткі з «адкрытых крыніцаў».

Пры гэтым паводле звестак аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Белтэхагляд» за 2024 год, зацікаўленым асобам (фізічныя, юрыдычныя) у вызначаным парадку выдадзена 1.510.315 дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху – або 34,5% ад агульнай колькасці зарэгістраванага парку рухомага складу.

«Вышэйназваныя звесткі сведчаць пра захаванне негатыўных тэндэнцый у ігнараванні аўтаўладальнікамі абавязку праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду ў выглядзе рэгулярнага кантролю актуальнага тэхнічнага стану транспартных сродкаў, якія імі эксплуатуюцца, і, як вынік, стварэння бяспекі дарожнага руху ўсіх яго ўдзельнікаў», – адзначае «Белтэхагляд».

Паведамляецца, што ў 2024 годзе выяўлена 369.961 «неадпаведнасць устаноўленым патрабаванням, што датычыцца тэхнічнага стану транспартнага сродку». «Асноўная ўдзельная вага неадпаведнасцяў, якія выяўляюцца пры правядзенні кантрольна-дыягнастычных працаў, прыпадае на тармазныя сістэмы (41,3 адсотка), знешнія светлавыя прыборы (23,6 адсотка) і рухавік (6,8 адсотка)», – удакладняе прадпрыемства.

Тэхагляд прайшло ўсяго 35 адсоткаў зарэгістраваных у Беларусі транспартных сродкаў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках