14 жнiўня 2025, Чацвер, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гераіня распрапаганды, якая з'ехала з ЗША, паскардзілася, што расейцы яе б'юць

Гераіня распрапаганды, якая з'ехала з ЗША, паскардзілася, што расейцы яе б'юць

Франсін Віла сутыкнулася з хваляй расізму.

Цемнаскурая жанчына Франсін Віла, якую расейскія прапагандысты паказвалі як ахвяру расавай дыскрымінацыі ў ЗША, у краіне-агрэсарцы Расеі на расавай глебе пераследуюць суседзі. Пра гэта 12 ліпеня паведамляе расейскі Telegram-канал «Осторожно, новости».

На відэа, запіс якой размясціў паблік, Віла са слядамі збіцця на твары скардзіцца, што суседзі яе называюць «чарнаж...пай». Яна сцвярджае, што «дарослы вялікі мужчына» і «вялікая жанчына» напалі на яе «проста кулаком». З яе слоў, яе не пускалі дадому з дзіцем.

Мужчына на роліку, напрыклад, цікавіцца, ці ёсць у яе прапіска.

Мяркуючы па відэа, прэтэнзіі расейцаў узніклі праз дзіцячы вазок і бутлі з вадой у тамбуры кватэры.

«У мяне расейскі пашпарт. Участковы не рэагуе, не дапамагае», - кажа Віла ў відэа.

Яна падкрэсліла, што кватэру не арандуе, прапісаная там з 1987 года.

«Осторожно, новости» нагадалі, што ў 2020 годзе Віла знялася ў фільме «Black in USSR» расейскага прапагандысцкага тэлеканала RT. Тады яна расказвала, што з'ехала з ЗША ў РФ «праз расавую дыскрымінацыю і паліцэйскі гвалт». Прапагандысты некалькі разоў выкарыстоўвалі гэты сюжэт, каб паказаць, што ў ЗША ёсць расавая дыскрымінацыя.

Сама Віла нарадзілася ў Маскве і яшчэ ў дзяцінстве з'ехала з маці ў ЗША, адзначае паблік. Пасля вяртання ў Расею Віла ўладкавалася працаваць настаўніцай у школу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках