13 жнiўня 2025, Серада, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія заблакавала кітайскую нейрасетку DeepSeek

7
Чэхія заблакавала кітайскую нейрасетку DeepSeek

Гэта ўжо 11-я краіна.

На фоне асцярог з нагоды кітайскіх ШІ-сэрвісаў Чэхія заблакавала DeepSeek. Пастанова прынятая на аснове даклада чэшскага Нацыянальнага агенцтва інфармацыйнай бяспекі (NUKIB).

У дакуменце гаворыцца, што DeepSeek і матчына кампанія High-Flyer маюць цесныя сувязі з кітайскай дзяржавай. Гэта выклікае асцярогі ў кантэксце законаў КНР, такіх як Закон аб нацыянальнай бяспецы, Закон аб выведцы і Закон аб супрацьдзеянні шпіянажы, якія абавязваюць кітайскія кампаніі перадаваць уладам інфармацыю аб карыстальніках, нават калі яны знаходзяцца за межамі краіны.

У NUKIB адзначаюць, што выкарыстанне прадуктаў DeepSeek уяўляе сабой пагрозу кібербяспецы. Пастанова засноўваецца як на ўласных расследаваннях агенцтва, так і на інфармацыі ад замежных партнёраў.

У дакладзе падкрэсліваецца, што прадукты DeepSeek патэнцыйна могуць выкарыстоўвацца Кітаем у выведвальных мэтах, асабліва з улікам папярэдніх кампаній у кібершпіянажы супраць Чэхіі і іншых краін NATO і ЕЗ.

Забарона не з'яўляецца поўнай: дапускаецца выкарыстанне адкрыьтых мадэляў DeepSeek, але толькі пры ўмове, што яны не ўзаемадзейнічаюць з сэрверамі кампаніі. Гэта значыць, што чэшскія арганізацыі могуць размяшчаць ШІ лакальна, але не выкарыстоўваць хмарныя сэрвісы DeepSeek.

Аналагічныя абмежаванні ўжо дзейнічаюць у шэрагу іншых краін, у тым ліку ЗША (прынамсі, у штатах Нью-Ёрк, Тэхас і Вірджынія), Канадзе, Аўстраліі, Паўднёвай Карэі, Індыі, Італіі, Даніі, Нідэрландах, Нарвегіі і Тайвані. Таксама DeepSeek забаронены да выкарыстання ў ВМС ЗША і NASA.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках