13 жнiўня 2025, Серада, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Дзень ВМФ Расеі па ўсёй краіне скасавалі парады караблёў і салюты

14
На Дзень ВМФ Расеі па ўсёй краіне скасавалі парады караблёў і салюты

Баяцца нападаў украінскіх дронаў?

Сёлета Дзень Вайскова-Марскога Флоту (ВМФ) ва Уладзівастоку пройдзе без парада караблёў, салюту і ўрачыстасцяў на воднай станцыі, паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу Ціхаакіянскага флоту (ЦАФ). Такім чынам, у праграме свята застанецца толькі ўскладанне вянкоў і канцэрт. «Сёлета Дзень Вайскова-Марскога Флоту па ўсёй краіне пройдзе ў змененым фармаце - без традыцыйнага парада караблёў і салюту», - растлумачылі ў прэс-службе.

Раней стала вядома, што ў Санкт-Пецярбургу скасаваны Галоўны вайскова-марскі парад, які мусіў прайсці ў Дзень ВМФ. Гэтае свята адзначаецца ў апошнюю нядзелю ліпеня і сёлета прыпадае на 27 ліпеня.

Парады вайсковых караблёў у дзень ВМФ праходзілі штогод з 1939 года, за выключэннем часоў Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945). У 2024 годзе ў Пецярбургу была скасаваная частка парада, якая праходзіць у Кранштаце, праз пагрозу паветранага нападу. Як паведамлялася, караблі Паўночнага флоту ўжо прыбылі ў Пецярбург, але за некалькі дзён да парада пайшлі назад на базу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках