Зяленскі заявіў аб новых аперацыях на тэрыторыі РФ
1- 13.07.2025, 20:40
- 3,934

Украіна будзе адказваць на ўдары РФ.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў у нядзелю, 13 ліпеня, нараду з вайскоўцамі і міністрам абароны Рустэмам Умеравым. Прэзідэнт падкрэсліў, што Расея адстае ад свайго плана па наступальных дзеяннях гэтым летам і паабяцаў адказваць асіметрычна на кожны ўдар па ўкраінцах, піша «Люстэрка тыдня. Украіна».
«Мы бачым намеры і спробы развіцця наступальных дзеянняў ворага, і важна, што кожная такая спроба захлынаецца дзякуючы стойкасці нашых падраздзяленняў і актыўнай абароне. Расейскае войска значна адстала ад чаканняў яе камандавання на гэтае лета. Нашы падраздзяленні будуць і надалей знішчаць акупанта і рабіць усё для пераносу вайны на расейскую тэрыторыю. Рыхтуем новыя нашы дальнабойныя ўдары», - адзначыў Зяленскі падчас нарады.
Гетман УСУ Аляксандр Сырскі паведаміў аб сітуацыі на ключавых накірунках абароны - у прымежжы Сумскай вобласці, Харкаўскай вобласці, у Запарожскай вобласці, на Пакроўскім і Новапаўлаўскім кірунках.
Са слоў Зяленскага, працягваецца падрыхтоўка да візіту ва Украіну генерала Келага і праца з партнёрамі па пастаўках зброі. Ён адзначыў, што на сёння 40 адсоткаў узбраення вырабляецца ва Украіне і гэты адсотак неабходна нарошчваць.