14 жнiўня 2025, Чацвер, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы склалася ідэальная сітуацыя для паездкі ў Польшчу

7
На мяжы склалася ідэальная сітуацыя для паездкі ў Польшчу

Чарга мінімальная.

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы перавярнулася з ног на галаву: раней выезду ў суседнюю краіну чакалі днямі - а зараз толькі 5 гадзін. Затое вялізныя чэргі сталі на ўезд у Беларусь, піша «Белсат».

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта на 18:00, у Берасці выезду ў Польшчу чакаюць 260 легкавых аўтамабіляў. Проста зараз у пункт пропуску выклікаюць тых, хто зарэгістраваўся 6 гадзін таму. Сёння а 8.00 чаргі зусім не было.

«Я сёння, як паглядзеў, – здзівіўся, што чарга сышла», – прызнаюцца ў Telegram-чатах.

Іншыя, зрэшты, упэўненыя, што такая вольніца ў Берасці неўзабаве скончыцца:

«Пару дзён - і зноў чарга РБ-РП на некалькі дзён будзе».

Яшчэ на мінулым тыдні падарожнікам даводзілася выдаткоўваць і 5 дзён, у чарзе было 2300 аўто.

У іншай чарзе - 18 аўтобусаў. У справаздачах у тэлеграм-чатах вандроўцы пішуць, што нават з перасадкамі ў аўтобусы, бліжэйшыя да шлагбаўма, чакаць прыходзіцца не менш за 12 гадзін.

Аўтобус Ecolines, які павінен быў прыехаць сёння з Менска ў Варшаву а 00.15, прыбыў а 9.40, а той, што чакаўся а 5.20, прыехаў а 15.40.

Пры гэтым у Тэрэспалі цяпер - зусім цяжка. У чарзе амаль 420 легкавых аўто. У чатах пішуць, што даводзіцца чакаць мінімум дзень. Электроннай чаргі няма, праз гэтага існуе пагроза нахабных кіроўцаў. Падарожнікі складаюць спісы, сочаць, каб ніхто не ўціснуўся, ноччу будзяць адзін аднаго, каб чарга рухалася і ў ёй не з'яўляліся дзіркі.

«Дзякуй паліцыянтам, якія сёння дзяжураць і хоць крыху прасоўваюць чаргу. Ужо кагосьці штрафавалі», - пішуць у чатах.

Падарожнікі скардзяцца на беларускіх мытнікаў, якія старанна правяраюць усе рэчы:

«Заехалі ў чаргу а 3.00 12.07.2025, а ў Беларусь толькі а 5.00 13.07.2025. Усяго - 26 гадзін катаргі, проста кашмар. Беларусы – і рэнтген, і сабака, і ўсе рэчы ператрэслі».

Аўтобусаў у Тэрэспалі ў бок Беларусі зараз 30. Тут таксама перасаджваюцца бліжэй да шлагбаўма. І нават у такім выпадку - мінімальна 8 гадзін чакання.

Аўтобусы моцна спазняюцца: сёння а 14.35 у Менск з Варшавы прыехаў аўтобус, які павінен быў прыбыць яшчэ ўчора а 20.15; а 5:40 прыехаў аўтобус, які паводле раскладу павінен быў быць учора аб 11:00.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках