Renault рассакрэціў фота свайго новага красовера Boreal
10- 14.07.2025, 11:41
- 3,764

Ён з'яўляецца абноўленай версіяй Dacia Bigster.
Мадэль даўжынёй 4,6 м будзе абсталяваная 1,3-літровым турбаматорам магутнасцю да 163 л.с. і прызначаная для продажу ў больш як 70 краінах, акрамя Заходняй Еўропы. Вытворчасць будзе наладжаная ў Бразіліі і Турцыі, піша «Точка».
Boreal атрымаў стылёвы дызайн з арыгінальнымі элементамі: складаная пярэдняя частка, вузкія ліхтары ззаду і чорны дах з панарамным люкам.

Унутры ўсталяваныя два 10-цалевыя экраны, сістэма Google і мноства выгод, уключаючы бесправадное сілкаванне і аўдыёсістэму Harman Kardon.

Красовер прапануе добрыя грузавыя характарыстыкі: 1770 л у салоне пры складзеных сядзеннях.

У яго 24 электронныя памочнікі, а разгон да 100 км/г займае 9,3 секунды. Зборка пачнецца ў канцы 2025 года.