14 жнiўня 2025, Чацвер, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-форвард менскага «Дынама» перамог на турніры ў гольфе ў ЗША

Экс-форвард менскага «Дынама» перамог на турніры ў гольфе ў ЗША

І здабыў $150 тысяч у дадатак.

Былы нападнік менскага “Дынама” ў КХЛ Джо Павельскі стаў пераможцам турніру ў гольфе ў Стэйтлайне, штат Невада, з прызавым фондам $750 000.

Легенда "Сан-Хасэ Шаркс" набраў на турніры American Century Championship 73 балы, апярэдзіўшы бейсбаліста Джона Смолтца на 9 балаў, і атрымаў чэк сумай $150 000. Топ-5 з 58 баламі замкнуў зорны баскетбаліст “Голдэн Стэйт Уорыёрз” Стэф Кары, які перамог у турніры ў 2023 годзе.

Павелскі зрабіў сабе шыкоўны падарунак на 41-ы дзень нараджэння, які здарыўся 11 ліпеня. Акрамя таго, 12 ліпеня ён разам з жонкай Сарай адсвяткаваў 17 гадоў супольнага жыцця, паведамляе The Mercury News.

Павелскі выступаў за “Дынама” падчас лакаўту НХЛ у сезоне-2012/13. Тады ў 17 матчах ён аформіў 7+8 паводле сістэмы “гол+пас”.

У НХЛ на рахунку амерыканскага форварда 1 332 матчы ў рэгулярках за "Сан-Хасэ” і "Далас Старз". У іх ён набраў 1 068 (476+592) балаў. Яшчэ 143 (74+69) выніковых балаў ён дадаў у 201 гульні плэй-оф Кубка Стэнлі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках