Лукашэнка паспрабаваў растлумачыць, чаму гараць МАЗы
8- 14.07.2025, 14:07
- 9,956

Апраўдвацца давялося перад губернатарам Санкт-Пецярбурга.
Прычына перыядычных узгаранняў беларускіх аўтобусаў МАЗ - “не толькі канкурэнцыя”, але “яшчэ і абслугоўванне”. Пра гэта расказаў Лукашэнка 14 ліпеня на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым.
Ён паспрабаваў апраўдацца, што ўжо казаў Бяглову, у чым прычына паломак МАЗаў:
- Тут не толькі канкурэнцыя, тут яшчэ і абслугоўванне. Калі трэба будзе, мы сваю тэхніку, беларускую, прададзеную ў Пецярбург, можам узяць на тэхнічнае абслугоўванне і эксплуатацыю для таго, каб цалкам за яе і адказваць, а не ківаць на тэхнічнае абслугоўванне ці яшчэ кагосьці, - паабяцаў Лукашэнка.
Нагадаем, пра частыя ўзгаранні МАЗаў у Расеі пішуць расейскія медыя.