Барысу Акуніну ў Расеі завочна запатрабавалі 18 гадоў калоніі
8- 14.07.2025, 15:36
- 8,364

Яго абвінавачваюць у «апраўданні тэрарызму».
Пісьменніка Барыса Акуніна (сапраўднае імя Рыгор Чхарцішвілі), які вядомы многім чытачам серыяй дэтэктыўных раманаў пра прыгоды Эраста Фандорына, папрасілі ў Расеі завочна прысудзіць да 18 гадоў калоніі, паведаміла «Медиазона».
Пракурор папрасіў прызнаць Акуніна вінаватым у «апраўданні тэрарызму», у парушэнні заканадаўства аб «замежных агентах» і прызначыць яму 18 гадоў пазбаўлення волі. Пракуратура запатрабавала, каб пісьменнік першыя 4 гады адбываў пакаранне ў турме, а па вызваленні 5 гадоў не меў права выкладваць матэрыялы ў інтэрнэт.
Акуніну паставілі ў віну не менш за 33 допісы ў тэлеграм-канале з пазнакай «замежнага агента». Паводле «тэрарыстычнага» артыкула пісьменніка абвінавацілі пасля розыгрышу, учыненага пракрамлёўскімі пранкерамі Ваванам і Лексусам. Яны патэлефанавалі Акуніну пад выглядам Уладзіміра Зяленскага, пісьменнік у размове сказаў, што з радасцю дапамог бы Украіне, якая вядзе «патрыятычную вайну», і пракаментаваў фразай «А як інакш? тэракт на Крымскім мосце і атакі на расейскія гарады з дапамогай беспілотнікаў.
Сам Акунін заявіў у сваіх сацсетках, што не ўдзельнічае ў працэсе:
«Я іх суд не прызнаю. Ніякага адваката прадстаўляць мяне на іх так званым судзе я не ўпаўнаважваў і наогул ніяк у гэтым балагане не ўдзельнічаю».