14 жнiўня 2025, Чацвер, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус спытаў у экспэртаў, ці з'яўляецца казацкая шабля халоднай зброяй

12
Беларус спытаў у экспэртаў, ці з'яўляецца казацкая шабля халоднай зброяй

Што адказала даследаванне?

Жыхар Гомельскай вобласці прынёс у Дзяржкамітэт судовых экспэртыз (ГКСЭ) шаблю з просьбай вызначыць, ці з'яўляецца прадмет халоднай зброяй, піша «Зеркало».

Мужчына расказаў, што клінок ён купіў у Расеі. Планаваў выкарыстоўваць яго ў “творчых праектах”.

Праведзенае даследаванне паказала “падабенства аб'екта ў канструктыўных асаблівасцях клінка, рукаяці з казацкай шабляй, якая з'яўляецца халоднай зброяй".

"Аднак, у сувязі з тым, што доследная шабля мае цвёрдасць клінка паводле шкалы Раквела менш за 25 HRC, яна не з'яўляецца клінковай халоднай зброяй, а належыць да катэгорыі, канструктыўна падобных з халоднай зброяй. Адпаведна, не падлягае рэгістрацыі і не мае якіх-небудзь абмежаванняў у выкарыстанні», — рэзюмавалі ў ДКСЭ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках