Лукашэнка запусціў варштат
10- 14.07.2025, 16:38
- 7,988

У Беларусі пяты месяц запар расце колькасць гатоўкі ў абарачэнні.
Колькасць гатоўкі ў абарачэнні ў краіне расце пяты месяц запар, паведамляе Officelife.
Так, на 1 сакавіка яе было 11,9 млрд рублёў, на 1 красавіка — 12,07 млрд, на 1 траўня — 12,37 млрд, а на 1 чэрвеня — 12,74 млрд.
Прыкметна павялічыўся і аб'ём шырокай грашовай масы - з 90,96 млрд да 94,3 млрд рублёў, што таксама стала максімальным паказчыкам.
Што тычыцца аб'ёму валютных укладаў, то на 1 ліпеня ён дасягнуў $11 635,3 млн. пры гэтым паказчык рос з пачатку года. Так, на 1 студзеня яго ацэньвалі на $9,9 млрд, на 1 лютага — на $10,05 млрд, на 1 сакавіка — на $10,58 млрд, на 1 красавіка — на $10,86 млрд, на 1 траўня — на $11,04 млрд, на 1 чэрвеня — на $11,22 млрд.
Пры гэтым дэпазіты фізічных асоб на 1 ліпеня склалі $4,912 млрд, што на $10,1 млн больш, чым на 1 чэрвеня. Уклады юрыдычных асоб за месяц выраслі на $402 млн — c $6,18 млрд да $6,72 млрд.
У ліпені гадавы прырост сярэдняй велічыні тэрміновых рублёвых дэпазітаў фізічных асоб склаў 38,4%, юрыдычных асоб — 40,6%.
Паводле звестак Нацбанка, дзель рублёвага складніка ў сярэдняй шырокай грашовай масе ў ліпені ўзрасла да 62,3% супраць 56,4% годам раней.