14 жнiўня 2025, Чацвер, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Беларуссю польскі жаўнер ужыў зброю супраць мігранта

На мяжы з Беларуссю польскі жаўнер ужыў зброю супраць мігранта

Афганец павёў сябе агрэсіўна і напаў на вайскоўца.

На польска-беларускай мяжы ля вёскі Міхалова (Падляскае ваяводства) адбыўся інцыдэнт з ужываннем зброі - польскі жаўнер адкрыў агонь гумовымі кулямі па мігранце з Афганістана. Цяпер пракуратура правярае, ці не перавысіў ён свае паўнамоцтвы, піша RMF24.

Падзея адбылася 10 ліпеня. Трое мігрантаў спрабавалі перасекчы мяжу праз раку з боку Беларусі. Двое з іх адступілі, заўважыўшы патруль, але трэці пайшоў далей. Са слоў вайскоўцаў, афганец павёў сябе агрэсіўна і напаў на жаўнера. У адказ вайсковец ужыў гладкаствольную зброю з гумовымі кулямі і ўдарыў мігранта прыкладам. Нападнік атрымаў траўму галавы і быў шпіталізаваны, а затым пераведзены ў цэнтр для замежнікаў.

Тым часам пракуратура пачала расследаванне паводле артыкула 231 КК Польшчы (Перавышэнне паўнамоцтваў службовай асобай). Паралельна вайсковая жандармерыя вядзе асобную справу аб нападзенні на жаўнера.

Пацярпелы вайсковец зараз не можа выконваць абавязкі па стане здароўя - у яго моцная гематома на воку, якая замінае зроку. Прадстаўнік вайсковай групоўкі адзначыў, што жаўнер «дзейнічаў усімі магчымымі спосабамі, каб абараніць сябе».

Сітуацыю пракаментаваў і віцэ-прэм'ер, міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Ён выказаў падтрымку вайскоўцам, падкрэсліўшы, што тыя штодзень рызыкуюць жыццём, абараняючы мяжу ад агрэсіўных і небяспечных спроб нелегальнага пранікнення.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках