Трамп анансаваў строгія санкцыі супраць РФ
21- 14.07.2025, 18:39
- 11,464

ЗША ўвядуць другасныя санкцыі супраць усіх, хто набывае расейскую нафту.
Падчас выступу ў Авальным кабінеце падчас сустрэчы з генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон увядзе строгія санкцыі супраць Расеі і яе гандлёвых партнёраў, калі цягам 50 дзён не будзе дасягнутае пагадненне аб спыненні агню ва Украіне.
«Мы збіраемся ўвесці вельмі строгія тарыфы, калі не будзе падпісанае пагадненне праз 50 дзён. Мыты, якія складаюць амаль 100%, мы называем іх другаснымі тарыфамі», - заявіў Трамп.
Таксама, з яго слоў, ЗША і NATO дасягнулі дамоўленасці аб пастаўках зброі Украіне.
Выдаткі лягуць на еўрапейскія краіны, а Амерыка забяспечыць вытворчасць, заявіў Трамп. Каардынацыяй паставак зоймецца NATO.