УСУ вокамгненна атакавалі тыл акупантаў каля мяжы з РФ
2- 14.07.2025, 21:37
- 4,722

Ёсць палонны.
Байцы аднаго з падраздзяленняў Сілаў спецыяльных аперацый Узброеных сілаў Украіны правялі паспяховую спецаперацыю ў тыле ворага недалёка ад дзяржаўнай мяжы з Расеяй.
Пра гэта паведамляюць Сілы спецыяльных аперацый.
Як паведамілі ў ССА, украінскія ваяры незаўважна праніклі ў глыбіню варожай абароны, дзе правялі спецыяльныя дзеянні. У выніку налёту была знішчаная варожая жывая сіла, а адзін расейскі вайсковец узяты ў палон.
«ССА прадаўжаюць выконваць самыя складаныя задачы там, дзе гэта трэба больш за ўсё – дакладна, адважна і без кампрамісаў», – падпісанае відэа.