13 жнiўня 2025, Серада, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партызаны разведалі лакацыю вытворцы рухавікоў для «Іскандэраў» у Варонежы

4
Партызаны разведалі лакацыю вытворцы рухавікоў для «Іскандэраў» у Варонежы

Звесткі перададзеныя УСУ.

Партызанскі рух “АТЭШ” правёў паспяховую выведку стратэгічна важнага аб'екта ў Варонежы.

Пра гэта паведамляе “АТЭШ”.

Агент руху цалкам абследаваў тэрыторыю канструктарскага бюро хімаўтаматыкі (КБХА), якое ўваходзіць у склад “Раскосмасу” і займаецца распрацоўкай і вытворчасцю вадкасных ракетных рухавікоў.

Са звестак "АТЭШ”, менавіта на гэтым прадпрыемстве вырабляюцца рухавікі для аператыўна-тактычных ракетных комплексаў “Іскандэр-М”, якія актыўна выкарыстоўваюцца супраць Украіны.

Акрамя таго, КБХА разам з Варонежскім механічным заводам складае адзіную платформу для вытворчасці рухавікоў для міжкантынентальных балістычных ракет (РС-20, РС-18), зэнітных комплексаў, а таксама ракет-носьбітаў “Саюз”, “Пратон” ды іншых.

Агент дэталёва задакументаваў тэрыторыю прадпрыемства, правёў здымку карпусоў і інфраструктуры, а таксама зафіксаваў аўтамабілі на паркоўцы. Са слоў прадстаўнікоў руху, гэтыя звесткі дазволяць ідэнтыфікаваць работнікаў завода - асоб, якія ўдзельнічаюць у вытворчасці зброі, якая выкарыстоўваецца супраць Украіны.

Уся сабраная інфармацыя ўжо перададзеная сілам абароны Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках