Перапалох у Расеі: буйны банк рыхтуецца да нападаў на Маскву
5- 15.07.2025, 9:35
- 11,324

Агучаныя тэрміны магчымых удараў.
З 11 ліпеня кіраўніцтва банка ВТБ перавяло ўсіх супрацоўнікаў цэнтральнага офіса ў “Масква-Сіці” на дыстанцыйную працу. Галоўнай прычынай такой пастановы стала пагроза нападаў з боку ўкраінскіх беспілотнікаў. З панядзелка сапраўды ўсе супрацоўнікі банка засталіся дома.
Пры гэтым іншыя кампаніі, офісы якіх таксама размешчаны ў “Масква-Сіці”, не спяшаюцца пераводзіць сваіх супрацоўнікаў на дыстанцыйнуб працу, паведамляе рэсурс The Bell.
Цэнтральны офіс ВТБ знаходзіцца ў комплексе “Федэрацыя”, у вежы “Захад”. Некалькі супрацоўнікаў банка пацвердзілі, што перайшлі на дыстанцыйную працу праз магчымыя атакі дронаў.
Аднак ніхто не ведае, адкуль кіраўніцтва атрымала такую інфармацыю. Таксама стала вядома, што на дыстнацыйную працу перавялі не ўсіх: кіраўніцтва дазволіла пакінуць да 20% персаналу на працоўных месцах. Такія меры будуць дзейнічаць мінімум два тыдні.
Усяго офіс ВТБ у “Масква-Сіці” здольны змясціць да 2 500 чалавек. Нядаўна суполка Ксеніі Сабчак паведаміла, што не толькі ВТБ прыпыняе працу ў офісе, але і іншыя кампаніі ў “Масква-Сіці” паступаюць аналагічна — таксама на тэрмін на два тыдні. Пры гэтым ніякіх канкрэтных назваў кампаній паказана не было.
У "Сіці" таксама размешчаны офісы Мінлічбы, Мінпрамгандлю і Мінэканамразвіцця, аднак супрацоўнікі гэтых ведамстваў на дыстанцыйную працу не пераводзяцца.
Крыніца паведамляе, што супрацоўнікі Ozon і Сбербанка, чые офісы таксама знаходзяцца ў “Сіці”, не атрымлівалі загаду аб пераходзе на дыстанцыйную працу.
Нагадваем, летам 2023 года беспілотнікі двойчы атакавалі "Масква-Сіці". Пад удары тады трапіў Урадавы комплекс, у якім знаходзяцца вышэйзгаданыя міністэрствы.