11 жнiўня 2025, панядзелак, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацькі студэнтаў могуць зэканоміць на падатках

4
Бацькі студэнтаў могуць зэканоміць на падатках

Як гэта працуе?

Адвакатка юрыдычнай кансультацыі Добрушскага раёна Лізавета Якаўленка нагадала, як бацькі паўналетніх студэнтаў могуць зэканоміць.

Як распавяла спецыялістка, бацькі дзяцей, якія атрымліваюць першую вышэйшую адукацыю на дзённай форме, маюць права на стандартны падатковы вылік – гэта сума, на якую змяншаецца памер даходу, што абкладаецца падаткам. Яна складае 56 рублёў.

Напрыклад: заробак да выліку падаткаў, або што звычайна называюць «брудны» заробак, складае 2 000 рублёў. Гэта і ёсць падатковая база падаходнага падатку. З гэтай сумы вылічваецца падаходны падатак сумай 13%. Гэта значыць, з 2000 рублёў вы павінны заплаціць 260 рублёў падаходнага падатку.

А з падатковым вылікам сумай 56 рублёў, падатковая база падаходнага падатку будзе ўжо 1944 рубля, і адпаведна падатак складзе 252,7 рубля.

Куды звяртацца па падатковы вылік?

Да свайго працадаўцы. Вам трэба будзе падаць дакументы, якія пацвярджаюць ваша права на атрыманне падатковага выліку. Пры гэтым падатковыя вылікі можна камбінаваць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках