29 лiпеня 2025, aўторак, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі атакавалі цэнтр Варонежа

2
Беспілотнікі атакавалі цэнтр Варонежа

Жыхары горада паведамілі пра буйны пажар.

Уночы 15 ліпеня беспілотнікі масавана атакавалі Варонеж, паведаміў губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў. Паводле ягоных звестак, у выніку падзення абломкаў раны атрымалі 15 чалавек у Цэнтральным і Камінтэрнаўскім раёнах горада.

Паводле звестак Mash, адзін з дронаў рэзнуўся ў жылы пяціпавярховы дом на вуліцы Пляханава, размешчаны недалёка ад будынка ўрада вобласці. Абломкі беспілотніка пашкодзілі дзіцячы садок, які знаходзіцца побач, а таксама гандлёвы цэнтр «Галерэя Чыжова». Таксама абломкі дронаў пасеклі фасады дамоў у Політэхнічным завулку.

Жыхары Варонежа таксама паведамлялі аб буйным пажары ў горадзе пасля атакі дронаў, але што менавіта гарэла, пакуль невядома.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках