Forbes: Для Украіны жыццёва важныя два тыпы Patriot
2- 15.07.2025, 11:11
- 4,890

УСУ знайшлі крэатыўныя спосабы іх абароны.
Зэнітныя ракетныя комплексы Patriot з'яўляецца самым магутным інструментам Украіны для абароны ад расейскіх паветраных нападаў.
Як адзначыла выданне Forbes, ракетныя ўдары РФ знішчылі 80% магутнасцяў цеплаэлектрастанцый Украіны, а таксама былі пашкодзілі самыя важныя гідраэлектрастанцыі. РФ таксама працягвае атакаваць газавую інфраструктуру Украіны і яе энэргасістэмы.
Акрамя таго, яна пачасціла напады на мірнае насельніцтва Украіны, што яшчэ раз падкрэслівае неабходнасць магутнай супрацьпаветранай абароны Украіны.
Forbes падкрэсліў, што здольнасць Украіны збіваць расейскія беспілотнікі і крылатыя ракеты ўражвае - блізу 70-80% і дагэтуль ракетны комплекс "Патрыёт" паказаў сябе выключна добра.
"Расейцы выхваляліся, што “Кінжал” немагчыма перахапіць праз ягоную заяўленую хуткасць да 12 тысяч км/г, але сістэмы “Патрыёт” ва Украіне неаднаразова даводзілі сваю эфектыўнасць нават супраць гіпергукавых ракет", - напісала выданне і дадало, што калі Украіна разгарнула гэтую сістэму паблізу лініі фронту ў лютым 2024 года, яна збіла больш за 10 расейскіх самалётаў за месяц.
Украіне таксама ўдалося прадухіліць спробы знішчыць самі сістэмы супрацьпаветранай абароны. Выданне адзначыла, што два гады назад РФ выкарыстала свае самыя сучасныя і дарагія ракеты, каб паспрабаваць пашкодзіць Patriot, якія абараняюць Кіеў, але сістэма збіла 34 выпушчаныя балістычныя ракеты “Іскандэр” і “Кінжал”.
Украіна таксама знайшла крэатыўныя спосабы абароны сістэм Patriot, выкарыстоўваючы сталёвыя пласціны на вонкавым боку блокаў кіравання батарэй для абароны ад аскепкаў і выбухаў.
Для Украіны крытычна важныя два асноўныя тыпы ракетных комплексаў “Патрыёт" - гэта PAC-2 (збівае крылатыя ракеты) і PAC-3 (збівае балістычныя ракеты):
"Patriot - адзіныя ў свеце зенітныя ракетныя комплексы, якія маюць такую магчымасць".