Ружы з Беларусі не пусцілі ў Расею
2- 15.07.2025, 11:41
- 1,616

Транспарт спынілі ў Бранскай вобласці.
У Расею не пусцілі партыю руж з Беларусі. Груз везлі без фітасанітарных дакументаў, паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду.
Транспарт спынілі ў Бранскай вобласці. Па выніках праверкі высветлілася, што 350 саджанцаў руж перавозіліся без суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне грузу і яго бяспеку.
«У выніку ўвоз прадукцыі быў забаронены. Транспартны сродак з саджанцамі вернуты на адрас адпраўніка. Вінаватая асоба прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці», - гаворыцца на сайце Рассельгаснагляду.
У ведамстве таксама дадалі, што нелегальныя перавозкі прадукцыі высокай фітасанітарнай рызыкі могуць спрыяць пранікненню на тэрыторыю Расеі і далейшаму распаўсюджванню розных небяспечных каранцінных шкоднікаў, хвароб раслін і пустазелля.