7 жнiўня 2025, Чацвер, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі ў Беларусі конных рыцараў?

5
Колькі ў Беларусі конных рыцараў?

У Еўропе іх засталося ўсяго 40.

Агулам у Еўропе налічваецца блізу 40 конных рыцараў, якія выступаюць на турнірах вышэйшага ўзроўню, распавёў у інтэрв'ю Smartpress.by беларускі рыцар Дзмітрый Свянціцкі.

- У Заходняй Еўропе такіх рыцараў блізу 30-ці. У Расеі - 10-12 чалавек. А ў Беларусі нас трое - і гэта вялікая лічба, калі браць прапорцыю з насельніцтвам, – заявіў Дзмітрый.

Гаворка ідзе пра конных рыцараў, якія ўдзельнічаюць у самых прэстыжных турнірах і ў сутычках на цэльнадраўляных дзідах – абсялютных аналагах тых, якія выкарыстоўваліся падчас сярэднявечных турніраў.

Акрамя Дзмітрыя, які працуе платнерам (майстрам-кавалём даспехаў), у вузкае кола беларускіх конных рыцараў уваходзяць Павел Калянкоў (у звычайным жыцці кіруе стайняй пад Ракавам і дае коней для турніраў) і Аляксей Дзятлаў – у звычайным жыцці працуе дантыстам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках