11 жнiўня 2025, панядзелак, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты знайшлі бізнэс у дачкі экс-кіраўніцы Нацбанка

12
Журналісты знайшлі бізнэс у дачкі экс-кіраўніцы Нацбанка

Ён звязаны з дзяржаўнымі закупкамі.

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, СІЗА, лякарні і вайсковыя часці. Бізнэс на слязах і дзяржаўных кантрактах яна разгарнула пад брэндам «Белае мора», высветлілі даследчыкі «Бюро».

Надзея Ермакова - былая старшыня Нацбанка, а цяпер чалец Прэзідыума так званага Усебеларускага народнага сходу. У 2020 годзе яна часова кіравала «Белгазпрамбанкам» пасля затрымання Віктара Бабарыкі і іншых яго топаў.

Дачка Ермаковай Юлія Кухарэнка разам з мужам і ягоным бацькам валодае кампаніяй «Белае мора». Гэтая фірма - адная з нямногіх імпарцёраў рыбы і морапрадуктаў у Беларусь.

«Белае мора» возіць у Беларусь пераважна рыбныя прадукты расейскіх кампаній. Самыя буйныя закупкі сёлета зрабілі памежны камітэт, Дэпартамент выканання пакаранняў МУС і ўнутраныя войскі.

У 2024 годзе даход кампаніі склаў 75 млн рублёў, а чысты прыбытак — 1,4 млн.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках