У Расеі абрынулася яшчэ адна галіна эканомікі
12- 15.07.2025, 18:46
- 22,454

Будуць масавыя звальненні.
Яшчэ адзін сектар расейскай эканомікі разбураецца пад цяжарам санкцый, падзення попыту і моцнага рубля. Лесапрамысловасць Расеі, мільярднай галіны, адкрыта заяўляе аб рызыцы прыпынення прадпрыемстваў і масавых звальненнях.
Асацыяцыя вядучых кампаній цэлюлозна-папяровай прамысловасці накіравала тэрміновы ліст міністру прамысловасці і гандлю РФ Антону Аліханаву, папярэдзіўшы аб магчымасці поўнага паралічу вытворчасці, піша расейскі «Коммерсант».
Людзі страчваюць працу, будуць масавыя звальненні. У дакуменце гаворыцца, што галіна перажывае адзін з самых цяжкіх перыядаў за ўвесь час назіранняў.
Толькі за мінулы год нарыхтоўка лесу ў Расеі ўпала на 13% у дачыненні да даваеннага 2021-га, вытворчасць піламатэрыялаў скарацілася на 11%, а выпуск фанеры абрынуўся на чвэрць.
Еўразвяз сышоў, Кітай не ратуе пасля сыходу еўрапейскага рынку першыя ўдары прыйшліся па кампаніям механічнай перапрацоўкі драўніны.
Segezha Group і УЛК яшчэ ў 2023-2024 гадах пачалі масава рэструктураваць пазыкі і згортваць вытворчасць.
Цяпер крызіс дабраўся і да экспарцёраў цэлюлозы. З пачатку 2025 года рубель умацаваўся да даляра на 22%, рэзка падаражэла лагістыка і вырас падатак на прыбытак. У такіх умовах многія прадпрыемствы становяцца стратнымі.
Нават Кітай, на які расейскія ўлады ўскладалі надзеі, не кампенсуе страты: у краіне захоўваецца стагнацыя ў будаўніцтве, а гандлёвая вайна з ЗША скоўвае бізнэс актыўнасць.
Унутраны попыт у Расеі таксама падае, што робіць сітуацыю практычна бязвыхаднай.
Няма збыту - няма прыбытку
«Збыту на такую прадукцыю, як палеты, балансы і дранка, няма. На піламатэрыялы цэны пастаянна зніжаюцца», - прызнае гендырэктар УЛК Уладзімір Буторын.
У Segezha Group заяўляюць, што адначасова сутыкнуліся з падзеннем коштаў, дэфіцытам заказаў і ростам тарыфаў.
«Складанасці з экспартам, праблемы ў будаўнічай галіны, зніжэнне попыту і рост выдаткаў», - пералічваюць у кампаніі.
Прыкметы глыбокага падзення
Эканамісты канстатуюць, што лесапрамысловы комплекс рызыкуе паўтарыць лёс расейскага аўтапрама і авіяцыі, дзе вытворчасць спынілася або сышла ў стагнацыю.
«Моцны рубель забівае экспарт і робіць расейскія тавары неканкурэнтнымі. Пры гэтым танны імпарт запаўняе ўнутраны рынак. Без пратэкцыянісцкіх мер прадпрыемствы будуць закрывацца адно за адным», - кажа кіраўнік Цэнтра сістэмных развязанняў Дзяніс Кандрацьеў.