7 жнiўня 2025, Чацвер, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск зноў затапіла

10
Менск зноў затапіла

Грамадскі транспарт ходзіць з перабоямі, адключыліся святлафоры.

Моцны дождж з навальніцай, які абрынуўся на Менск 15 ліпеня, падтапіў вуліцы, спыніў рух на шэрагу адцінкаў дарог, выклікаў перабоі ў працы грамадскага транспарту і сабраў 10-бальныя заторы, піша «Зеркало».

«У сувязі з варункамі надвор'я магчымыя адхіленні ад устаноўленага раскладу руху пасажырскага транспарту. Улічвайце гэтую інфармацыю пры паездцы», — папярэдзілі пасажыраў у «Мінсктрансе».

Праз падтапленні «сталі» трамваі на вул.Пляханава - Якубава і на вул. Кабушкіна ў кірунку пр. Партызанскага і на вул. Казінца ў напрамку ДС Курасоўшчына, па вул. Свярдлова (эстакада) у абодвух кірунках спыніўся рух тралейбусаў.

Акрамя таго, як паведамляе сталічная ДАІ, адключыліся святлафоры на наступных вуліцах:

на скрыжаванні вуліц Бялградскай і Тэслы;

на скрыжаванні вуліц Брацкай і Германаўскай;

паблізу дома № 40 па вуліцы Ташкенцкай;

паблізу дома № 29 па вуліцы Машынабудаўнікоў;

на скрыжаванні вуліцы Свіслацкай і МКАД;

на скрыжаванні вуліц Свярдлова і Кірава;

паблізу дома № 3 па праспекце Пераможцаў.

Там праводзяцца аварыйна-аднаўленчыя работы.

Менская ДАІ таксама просіць кіроўцаў з улікам пагаршэння бачнасці выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю да транспарту, які наперадзе рухаецца, пазбягаць рэзкіх манеўраў і гамавання.

«У выпадку адсутнасці магчымасці працягнуць рух — спыніцеся ля краю праезнай часткі з уключанай аварыйнай сігналізацыяй, вонкавымі светлавымі прыборамі і перачакайце лівень. Не варта паркавацца паблізу дрэў. Падчас моцнага дажджу варта баяцца аквапланірававння. У складаных варунках надвор'я неабходна ўключыць блізкае святло фар або габарытныя агні. Кіроўца і пасажыры павінны быць прышпіленыя, а дзеці да 12 гадоў знаходзіцца ў спецыяльных утрымлівальных прыладах», — папярэджвае ДАІ.

Са звестак сэрвісу "Яндэкс. Заторы", на некаторых участках дарог Менска назапасіліся 10-бальныя заторы.

Нагадаем, раней Белгідрамет абвяшчаў аранжавы ўзровень небяспекі праз непагадзь на 15 ліпеня. Чакалася, што на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць навальніцы, днём пры навальніцах месцамі моцныя залевы.

Таксама навальніцы пройдуць па краіне ў сераду, 16 ліпеня. Пры навальніцах месцамі прагназуюцца моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру. Парывы будуць дасягаць 15-20 м/с.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках