Прэм'ер-міністр Украіны напісаў заяву аб адстаўцы
3- 15.07.2025, 16:03
- 3,150

Дзяніса Шмыгаля зменіць міністарка эканомікі Юлія Свірыдзенка.
Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль у аўторак, 15 ліпеня, напісаў заяву аб адстаўцы пасля пяці гадоў на пасадзе.
У Telegram прэм'ера апублікаванае фота ягонае заявы. Шмыгаль падзякаваў сілам абароны Украіны за абарону і прэзідэнту за давер, а таксама сваю каманду за працу.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прапанаваў міністру эканомікі Юліі Свірыдзенку ўзначаліць урад Украіны і істотна абнавіць яго працу. Дзянісу Шмыгалю ён прапанаваў пасаду міністра абароны, заявіўшы, што яго досвед «дакладна будзе карысным» на гэтай пасадзе.