25 лiпеня 2025, Пятніца, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску жанчына ўпала на рэйкі метро

7
У Менску жанчына ўпала на рэйкі метро

Ёй пагражаў удар токам напружаннем 825 вольт.

Увечары 14 ліпеня ў Менску на станцыі «Плошча Леніна» на шляху метро трапіла жанчына, паведамілі ў метрапалітэне. Як мяркуецца, гэта адбылося з-за яе дрэннага самаадчування.

«Гэтую сітуацыю па маніторах адразу заўважыла дзяжурная станцыі і абясточыла кантактныя рэйкі, якія знаходзіцца пад платформай. Гэтым яна прадухіліла паразу пасажыркі ад удару токам напружаннем 825 вольт і прыняла меры да прыпынення цягніка, які прыбывае», — расказалі ў метро.

Пасажырку аператыўна паднялі на платформу, была выкліканая хуткая дапамога.

Як нагадалі ў метрапалітэне, каб не адбылося падобнай сітуацыі, трэба, як мінімум, не заходзіць за жоўтую лінію ля краю платформы. А лепш за ўсё стаяць бліжэй да сярэдзіны платформы і садзіцца ў цягнік, калі ён цалкам спыніўся.

Калі вы ўсё ж такі ўпалі на шляху, то нельга хавацца пад край платформы і спрабаваць самастойна выбрацца наверх — менавіта ўздоўж краю платформы праходзіць кантактны рэек пад высокім напружаннем.

Калі вы патрапілі на рэйкі і цягнік ужо набліжаецца, трэба легчы ў латок паміж рэйкамі і не варушыцца. У гэтым выпадку цягнік, нават «накрыўшы» вас, не прычыніць шкоды. Ляжыце датуль, пакуль машыніст электрацягніка або дзяжурны персанал станцыі не прыйдзе вам на дапамогу», — адзначаюць у метрапалітэне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках